Uladzimir Karatkievič.jpeg

Уладзі́мір Сямё́навіч Каратке́віч (26 лістапада 1930, Орша, цяпер Віцебская вобласць — 25 ліпеня 1984, Мінск, БССР) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Адна з найбольш яскравых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX ст. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча адрозніваецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», эсэ «Зямля пад белымі крыламі».

Прагляд прэзентацыі
Mielez.jpg

Іван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921, в. Глінішча, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 9 жніўня 1976, Мінск) — беларускі празаік, драматург, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1972). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1972, за раман «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»), Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1976, за зборнік «Жыццёвыя клопаты»), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»).

Прагляд прэзентацыі
Іван Шамякін.jpg

Іва́н Шамя́кін (30 студзеня 192114 кастрычніка 2004) — беларускі пісьменьнік. Народны пісьменьнік Беларусі (1972).

Прагляд прэзентацыі
 Багушэвіч у 1880-я

Франці́шак Бэнэды́кт Багушэ́віч (21 сакавіка 184028 красавіка 1900) — беларускі паэт, адзін з інсургентаў падчас паўстання 1863—1864 гадоў. Прадстаўнік грамадскае думкі Беларусі, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, яе класік; псеўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава. Літаратурная творчасць і грамадская дзейнасць Ф. Багушэвіча абуджалі нацыянальную самасвядомасць беларусаў. Яго ідэйная спадчына з'явілася фундаментам ідэалогіі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку XX стагоддзя.

Прагляд прэзентацыі
 Pashkevich.jpg

 Алоиза Степановна Пашкевич (также известная под псевдонимом Тётка, белор. Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Цётка), 15.07.1876, Пещин, совр. Щучинский район Гродненской области — 5.02.1916, Старый Двор, совр. Щучинский район Гродненской области) — белорусская поэтесса, прозаик, общественно-политический деятель, актриса, педагог.

Прагляд прэзентацыі